Доска объявлений

Сесія-семінар: “Сфера культуры: ацэнка стану, перспектывы развіцця”

| 26.01.2010

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма!»

Народная вышэйшая школа Марыяшпрынг (Германія)

Запрашэнне да ўдзелу ў сесіі-семінары: “Сфера культуры: ацэнка стану, перспектывы развіцця”

г. Гетынген (Германія), 8-13 лютага 2010 г.

Шаноўнае спадарства,

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма!” і Народная вышэйшая школа Марыяшпрынг (Германія) з 8 па 13 лютага 2010 г. ладзяць у г. Гетынгене (Германія) праблемную сесію-семінар “Сфера культуры: ацэнка стану, перспектывы развіцця”. Сесія-семінар адбудзецца ў форме арганізацыйна-дзейнаснай гульні (АДГ).

Сёння актуальныя пытанні накірунку развіцця і спосабаў рэалізацыі культурных практык у працэсах станаўлення беларускай нацыі. На гульні будзе праведзена комплексная ацэнка стану беларускай культуры, а таксама прадстаўлены розныя мадэлі і падыходы да развіцця беларускай культуры на сучасным этапе.

У сесіі-семінары возьмуць удзел дзеячы культуры, эксперты і культурныя крытыкі, прадстаўнікі вядучых прадзюсерскіх цэнтраў, выдавецтваў, культурных часопісаў, сродкаў масавай інфармацыі. Праграма сесіі-семінара мае на ўвазе працу ў малых групах і на пленарных сесіях. Будуць паслядоўна разгледжаны такія тэмы, як актуальныя выклікі і задачы культуры ў сённяшняй Беларусі, аналіз і крытыка існуючага рынку культуры, вызначэнне асноўных праблем і цяжкасцяў, а таксама арганізацыя прац па іх вырашэнні.

Мы запрашаем вас узяць удзел у сесіі-семінары. Для ўдзелу ў конкурсным адборы ўдзельнікаў неабходна да 04 студзеня 2010 года даслаць заяўку на электронны адрас аргкамітэту АДГ odi.agt@gmail.com. У заяўцы трэба ўказаць: імя, імя па бацьку, прозвішча ўдзельніка; назву арганізацыі і займаемую ў ёй пасаду, а таксама кантактную інфармацыю (электронная пошта, тэлефон). Пасля гэтага вам будуць дасланы афіцыйныя запрашэнні для сумоўяў, якія адбудуцца з 05 да 07 студзеня 2010.

По ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да арганізатараў гульні па тэлефону ці электроннай пошце.

З павагай,

Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»)

Алена Макоўская (Грамадская культурніцкая кампанія  «Будзьма!»)

Вольфганг Борхардт (Народная вышэйшая школа Марыяшпрынг (Германія)

Уладзімір Мацкевіч (Кіраўнік арганізацыйна-дзейнаснай гульні, АГТ-ЦСІ)

Кантактная інфармацыя:

Па ўсіх пытаннях, што вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам арганізацыйнага камітэта Андрэем Ягоравым

Эл. почта: odi.agt@gmail.com

Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 618 53 88