ГРАЖДАНСКОЕ ОБЩЕСТВО

Запрашэнне да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнай платформы ФГС УП

| 21.06.2011

(Мінск, 5 ліпеня 2011 года)

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі!

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, якая адбудзецца 5 ліпеня 2011 года ў Мінску.

Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы «Усходняе партнёрства» як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Для ўдзелу ў Канферэнцыі неабходна да 30 чэрвеня 2011 года даслаць запоўненую форму заяўкі на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі:csfbelarus@gmail.com.

У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі.

Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі, а таксама пражыванне  ўдзельнікаў.

Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO

Чакаем вас на Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства!