ВОСТОЧНОЕ ПАРТНЕРСТВО

Канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”, Мінск, 19-20 сакавіка 2011 года

| 04.03.2011

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці Беларусі, упаўнаважаныя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства!

Запрашаем вас прыняць удзел у канферэнцыі “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”, якую ладзіць Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Канферэнцыя заклікана забяспечыць грамадскую дыскусію аб актуальнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і ў грамадскім сектары ў прыватнасці, а таксама аб магчымых перспектывах далейшых дзеянняў у рамках Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на бліжэйшы перыяд.

Канферэнцыя пройдзе з удзелам беларускіх і замежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, экспертаў, прадстаўнікоў дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь.

У сітуацыі пасля 19 снежня 2010 года актуальным пытаннем становіцца новая стратэгія дзеянняў грамадзянскай супольнасці. Відавочна, што нейкія пазітыўныя змены ў краіне немагчымыя без уцягвання “трэцяга сектара” ў дыялог пра будучыню і ліквідацыю існуючага грамадска-палітычнага расколу ў Беларусі. Аднак раздробненасць і слабасць грамадзянскай супольнасці не дазваляе ёй сёння ўступаць у раўнапраўныя адносіны з беларускай дзяржавай і ўключацца ў вырашэнне значных грамадскіх праблем.

Праблема кансалідацыі грамадзянскай супольнасці, нягледзячы на сваю відавочнасць, не можа быць вырашана без узгаднення стратэгій і падыходаў, якія існуюць у розных грамадскіх сілаў. Такія падыходы павінны быць публічна прад’яўленыя тымі, у каго яны ёсць, і абмеркаваны з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці. Толькі пасля іх крытыкі і аналізу можна прыступіць да фарміравання і прапанавання адзінай стратэгічнай платформы дзеянняў на перыяд бліжэйшай будучыні.

Больш падрабязна глядзіце папярэднюю Праграму канферэнцыі

УМОВЫ УДЗЕЛУ

Да ўдзелу ў канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні” запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі (грамадскія аб’яднанні і асацыяцыі, прафсаюзы, некамерцыйныя ўстановы і фонды, грамадзянскія ініцыятывы), а таксама прадстаўнікі палітычнага сектара і экспертнай супольнасці.

Удзел у канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:

  • Выступоўца на дыскусійнай панэлі.
  • Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных секцый канферэнцыі.

Выступоўца на дыскусійнай панэлі

Ведаючы, што некаторыя вядомыя на нацыянальным і міжнародным узроўні экспертныя арганізацыі, “фабрыкі думкі”, аналітычныя групы і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо маюць уласныя пазіцыі і прапановы па заяўленых пытаннях, Аргкамітэт канферэнцыі запрашае іх прадстаўнікоў падрыхтаваць тэксты выступаў па тэме дыскусіі для іх прадстаўлення і абмеркавання на канферэнцыі.

Патрабаванні да выступаў:

  • Тэксты павінны адпавядаць тэматыцы канферэнцыі і змяшчаць ацэнку існуючай у Беларусі актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі, высновы і ўрокі, вынесеныя з падзеяў апошняга часу, а таксама прапановы па далейшай стратэгіі дзеянняў для розных беларускіх суб’ектаў.
  • Прапановы, пададзеныя на канферэнцыю, павінны адпавядаць фармальным патрабаванням: памер шрыфта — 12 кегль, гарнітура — Times New Roman, адзінарны інтэрвал, аб’ём — 2-5 старонак, а таксама ўтрымоўваць указанне, на якой з дыскусійных панэляў будзе зроблены выступ. Дасланыя тэксты будуць уключаны ў набор рабочых матэрыялаў канферэнцыі. З-за абмежаванага часу на прадстаўленне дакладаў Аргкамітэт пакідае за сабой права канчатковага выбару дакладчыкаў. Для адбору дакладаў са складу ўдзельнікаў Аргкамітэту сфарміравана рэдакцыйная камісія.
  • Для ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці выступоўцы неабходна да 15 сакавіка 2011 года даслаць запоўненую форму Заяўкі і тэкст свайго выступу на адрас электроннай пошты Аргкамітэту канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com.

Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных секцый канферэнцыі

Для ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці ўдзельніука пленарных паседжанняў і працоўных секцый неабходна да 15 сакавіка 2011 года даслаць запоўненую форму Заяўкі на адрас электроннай пошты Аргкамітэту канферэнцыі: csfbelarus@gmail.com.

З-за абмежаванай колькасці месцаў асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да ўказанага тэрміну, не змогуць прыняць удзел у канферэнцыі.

Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікаў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе транспартныя выдаткі ўдзельнікаў.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, калі ласка, звяртайцеся да каардынатара Тэхнічнай групы Аргкамітэту Антаніны Елістратавай.

Адрас электроннай  пошты: csfbelarus@gmail.com.

Нумар мабільнага тэлефона: (+375 29) 158-99-81 (пн.-пт., з 10.00 да 18.00)

Чакаем вас на канферэнцыі “Роля і месца грамадзянскай супольнасці ў стратэгіі будучыні”!

З павагай,
Аргкамітэт канферэнцыі

Cпампаваць тэкст Запрашэння
Cпампаваць тэкст папярэдняй Праграмы канферэнцыі
Cпампаваць тэкст Заяўкі да ўдзелу

Скачать текст Приглашения
Скачать текст предварительной Программы конференции
Скачать текст Заявки к участию

Download the Invitation
Download the text of the preliminary Conference program
Download the text of Application form